апрача трох тысяч трохсот наглядчыкаў, прызначаных Саламонам наглядаць за народам, які выконваў работу.
2 ЛЕТАПІСАЎ 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усіх жа кіраўнікоў, якія наглядалі за народам, было ў цара Саламона дзвесце пяцьдзесят. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны былі князямі-намесьнікамі, якія ў валадара Салямона, — дзьвесьце пяцьдзясят, якія мелі ўладу над народам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было галоўных прыстаўнікаў у цара Саламона, што кіравалі народам, дзьвесьце пяцьдзясят. |
апрача трох тысяч трохсот наглядчыкаў, прызначаных Саламонам наглядаць за народам, які выконваў работу.
А кіраўнікамі над імі былі тыя, хто быў назначаны над усімі работамі Саламона, пяцьсот пяцьдзесят чалавек; яны наглядалі за людзьмі і кіравалі вызначанымі работамі.
І семдзесят тысяч з іх прызначыў на тое, каб насілі яны цяжары; і восемдзесят тысяч — каб здабывалі камяні ў гарах; а тры тысячы шэсцьсот — на наглядчыкаў за работамі людзей.
Дачку ж фараона перавёў з горада Давіда ў дом, для яе пабудаваны, бо казаў цар: «Не павінна жанчына прабываць у мяне ў доме Давіда, цара Ізраэля, бо ён ёсць месца святое таму, што ўвайшоў у яго каўчэг Госпада».
Затым з сыноў Ізраэля не прызначыў Саламон да працы царскіх нявольнікаў; бо яны былі ваярамі, і кіраўнікамі ваяроў яго, і кіраўнікамі калясніц і конніцы яго.