2 ЛЕТАПІСАЎ 6:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то Ты выслухай у небе і даруй грэх Твайго народа, Ізраэля, ды прывядзі іх зноў у край, які Ты даў ім і бацькам іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты пачуй з неба, і прабач грэх народу Твайго Ізраіля, і вярні іх у зямлю, якую Ты даў ім і бацькам іхнім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады Ты пачуеш зь неба, і даруй грэх народу Твайго Ізраіля, і вярні іх у зямлю, якую Ты даў ім і бацькам іхнім. |
Калі народ Твой, Ізраэль, спасцігне паражэнне ад непрыяцеляў дзеля таго, што зграшыў Табе, і яны навернуцца ды будуць славіць імя Тваё, і ўмаляць, і прасіць у гэтай святыні,
Калі зачыніцца неба і не будзе дажджу дзеля грахоў народа ды калі яны будуць прасіць Цябе ў гэтым месцы, і будуць прызываць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх, калі іх упакорыш, —
і ўвёў у зямлю, над якой Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ізааку і Якубу; і дам вам яе ва ўладанне. Я — Госпад”».
І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.