Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Калі народ Твой, Ізраэль, спасцігне паражэнне ад непрыяцеляў дзеля таго, што зграшыў Табе, і яны навернуцца ды будуць славіць імя Тваё, і ўмаляць, і прасіць у гэтай святыні,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Калі народ Твой Ізраіль будзе пабіты перад абліччам ворага, бо ён саграшыў перад Табою, і яны навернуцца, і будуць славіць імя Тваё, і будуць маліцца, і будуць прасіць перад абліччам Тваім у Доме гэтым,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Калі пабіты будзе народ Твой Ізраіль няпрыяцелем за тое, што зграшыў прад Табою, і яны павернуцца да Цябе, і вызнаюць імя Тваё, і будуць прасіць і маліцца прад Табою ў храме гэтым,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:24
23 Крыжаваныя спасылкі  

Я павярну аблічча Сваё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зненавідзелі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто не будзе гнацца за вамі.


Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.


Цяпер жа адпіхнуў Ты нас і пасарамаціў нас і не будзеш выступаць, Божа, побач з дабрадзейнасцямі нашымі.


Тады пачалі сыны Ізраэля ўчыняць ліха перад абліччам Госпада і служыць Баалам,


Госпадзе, што маю сказаць, калі бачу, як Ізраэль уцякае перад ворагамі?


будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.


І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.


І будуць нападаць брат на брата свайго, быццам бы пераследуючы ў вайне, хоць ніхто не будзе гнацца. Ніхто з вас не зможа ўстаяць перад ворагам.


то Ты выслухай у небе і даруй грэх Твайго народа, Ізраэля, ды прывядзі іх зноў у край, які Ты даў ім і бацькам іх.


Яшчэ больш абмый мяне ад правіннасці маёй і ад граху майго ачысці мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы