і не маглі святары стаяць і спаўняць службу з-за таго воблака; бо хвала Госпадава запоўніла дом Госпадаў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не змаглі святары там заставацца і спаўняць службу дзеля воблака, бо слава Госпада запоўніла дом Божы. Біблія (пераклад А.Бокуна) і не маглі сьвятары стаяць і служыць перада хмараю, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом Божы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і не маглі сьвятары стаяць на служэньні з прычыны воблака, бо слава Гасподняя напоўніла дом Божы. |
і не маглі святары стаяць і спаўняць службу з-за таго воблака; бо хвала Госпадава запоўніла дом Госпадаў.
то маліўся: «Госпадзе, Божа бацькоў нашых, Ты Бог у небе і валадарыш над усімі царствамі паганскімі; у руцэ Тваёй моц і магутнасць, і ніхто не можа Табе супрацівіцца.
І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.
І святары не змаглі ўвайсці ў святыню Госпадаву таму, што слава Госпадава запоўніла святыню Госпадаву.
І не мог Майсей увайсці ў палатку сустрэчы, бо спачывала на ёй воблака, і слава Госпада напоўніла скінію.
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
Які Сам адзін мае несмяротнасць і жыве ў светласці недаступнай, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа; Яму ўшанаванне і валадаранне вечнае. Амін.
І напоўнілася святыня дымам славы Божай і магутнасці Яго, і ніхто не мог увайсці ў святыню, пакуль не былі скончаны сем плягаў сямі анёлаў.