І Я вызначу месца народу Майму, Ізраэлю, і пасаджу яго, і будзе ён жыць там, і не будзе ён болей трывожыцца; і Я не аддам яго на здзек людзям нягодным, як раней
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не дазволю, каб нага Ізраэля вырушыла з гэтай зямлі, якую даў Я бацькам іх, калі толькі будуць пільнаваць тое, што Я загадаў ім, і ўвесь закон, і прыказанні, а таксама пастановы, уведзеныя праз руку Майсея». Біблія (пераклад А.Бокуна) і не дазволю, каб выступіла нага Ізраіля з зямлі гэтай, якую Я прызначыў бацькам вашым, калі толькі яны будуць захоўваць выкананьне ўсяго, што Я загадаў ім, увесь Закон, і пастановы, і суды, [дадзеныя] рукой Майсея». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня дам наперад выступіць назе Ізраіля зь зямлі гэтай, якую Я замацаваў за бацькамі іхнімі, калі толькі яны будуць старацца выконваць усё, што Я наказаў ім, паводле ўсяго закона і пастановаў і загадаў, дадзеных рукою Майсея. |
І Я вызначу месца народу Майму, Ізраэлю, і пасаджу яго, і будзе ён жыць там, і не будзе ён болей трывожыцца; і Я не аддам яго на здзек людзям нягодным, як раней
І Я прыгатаваў месца дзеля народа майго Ізраэля, і размясціў яго, каб жыў на ім, ды больш не будзе перамяшчацца, ды ліхія людзі не будуць чапаць яго, як раней было,
Дык Манаса давёў Юду і жыхароў Ерузаліма, што яны паводзілі сябе горш, чым усе пагане, якіх Госпад знішчыў перад сынамі Ізраэля.
тады Я дам вам жыць на гэтым месцы, на зямлі, якую Я даў бацькам вашым ад веку і да веку.
каб навучылі вы сыноў Ізраэля ўсім прыказанням Маім, якія Госпад аб’явіў ім непасрэдна праз Майсея».
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
“Пракляты той, хто не трымаецца слоў гэтага закону і не спаўняе іх у справе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
Захоўвай прыказанні Яго і запаветы, якія я сёння даручаю табе, каб добра было табе і дзецям тваім па табе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую Госпад, Бог твой, мае даць табе».
І склікаў Майсей увесь Ізраэль і сказаў ім: «Слухай, Ізраэль, прыказанні, а таксама законы, якія я сёння прамоўлю ў вушы вашыя; навучыцеся ім і спаўняйце іх дзейсна.
Ты ж стой тут са Мною, і Я скажу табе ўсе загады і прыказанні, і законы, якім навучыш іх, каб выконвалі іх на зямлі, якую дам ім ва ўласнасць”.
Кожнае прыказанне, якое я табе сёння даю, выконвай з уважлівай пільнасцю, каб змаглі вы жыць і множыцца і каб, увайшоўшы, атрымалі ва ўласнасць зямлю, наконт якой прысягнуў Госпад бацькам вашым.