Такім чынам, Эдом узбунтаваўся, каб не быць пад Юдэяй, па сённяшні дзень. Тады ж адышла таксама Лебна.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ідумейцы напалі, і пабілі юдэяў, і ўзялі палонных. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў прыйшлі Эдомцы, і пабілі [шмат] у Юдзе, і ўзялі ў палон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ідумэяне і яшчэ прыходзілі, і многіх пабілі ў Юдэі і ўзялі ў палон: |
Такім чынам, Эдом узбунтаваўся, каб не быць пад Юдэяй, па сённяшні дзень. Тады ж адышла таксама Лебна.
У тыя дні ўзбунтаваўся Эдом, каб не быць падпарадкаваным Юдэі, і паставіў сабе цара.
Вось, бацькі нашы загінулі ад мечаў, сыны нашы, і дочкі нашы, і жонкі трапілі ў палон дзеля гэтага злачынства.
Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што Ідумея ўчыніла помсту, каб адпомсціць дому Юды, і, правініўшыся, зграшыла ды абрушыла на іх помсту, —
А калі і тады не будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас дзеля грахоў вашых у сем разоў
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Эдома і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што ён пераследаваў брата свайго мечам, і парушыў пачуццё міласэрнасці, і безупынна трываў у гневе сваім, і гнеў свой захаваў да канца.
Дзеля забойстваў і дзеля ліхоты адносна брата твайго Якуба спадзе на цябе ганьба і ты будзеш знішчаны навекі!