І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І поўны лік кіраўнікоў па родах адважных ваяроў — дзве тысячы шэсцьсот. Біблія (пераклад А.Бокуна) Увесь лік галоваў [дамоў] бацькоў, ваяроў мужных — дзьве тысячы шэсьцьсот. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уся лічба ўзначальцаў пакаленьняў, з адважных воінаў, было дзьве тысячы шасьцьсот, |
І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.
А было ў Озіі войска ваяроў, якое выходзіла на вайну дружынамі па ліку ў спісе пісара Егіэля і пад кіраўніцтвам Маасіі і Хананіі, які быў адным з кіраўнікоў цара.
І пад іх кіраўніцтвам усяго войска было трыста сем тысяч пяцьсот ваяроў, якія былі здатныя да бою, каб ваяваць супраць ворагаў за цара.
Такім чынам, вось кіраўнікі пакаленняў і радаводы тых, хто ў валадаранне цара Артаксэркса выйшаў са мною з Бабілона: