І ён хадзіў шляхамі дому Ахаба, і рабіў тое, што ліхім было перад абліччам Госпада, як дом Ахаба; бо быў ён зяцем роду Ахаба.
2 ЛЕТАПІСАЎ 22:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і ён пайшоў дарогамі сям’і Ахаба; бо маці яго падштурхнула яго, каб ён дзейнічаў нягодна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён таксама хадзіў шляхамі дому Ахава, бо маці ягоная была дарадніцай ягонай у нягоднасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён таксама хадзіў шляхамі дома Ахававага, бо маці ягоная была дарадчыца яму на беззаконныя дзеі. |
І ён хадзіў шляхамі дому Ахаба, і рабіў тое, што ліхім было перад абліччам Госпада, як дом Ахаба; бо быў ён зяцем роду Ахаба.
А калі стаў ён царом, меў Ахазія дваццаць два гады, і адзін год быў ён царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Аталія, дачка Амры.
Такім чынам, рабіў ён ліхое ў вачах Госпада, як дом Ахаба; бо яны на яго загубу былі яму дарадчыкамі па смерці яго бацькі.
Па смерці ж Ёяды прыбылі кіраўнікі Юдэі і ўшанавалі цара, які, змякчаючы іх пакорлівасцю, стаў іх слухаць.
Бо найбязбожнейшая Аталія і сыны яе разарылі дом Божы ды ўсё, што было асвячона ў святыні Госпада, аддалі Баалам».
Ці не даканаў Ён адзінства цела і духа? Дык якога адзінства жадаеш, акрамя патомства ад Бога. Дык беражыце дух ваш і жонцы маладосці сваёй будзьце вернымі.
Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, той не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, той не варты Мяне.
Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?