2 ЛЕТАПІСАЎ 20:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ішоў ён дарогай свайго бацькі Асы ды не збочыў з яе, чынячы тое, што справядліва было перад Госпадам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І хадзіў ён шляхам бацькі свайго Асы, і не ўхіляўся з яго, робячы тое, што слушнае ў вачах ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І хадзіў ён шляхам бацькі свайго Асы і ня ўхіляўся ад яго, робячы заўгоднае ў вачах Гасподніх. |
Так Язафат быў царом над Юдэяй. І меў ён трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом; а дваццаць пяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Азуба, дачка Сэлаха.
Аднак узгоркі не былі выдалены; дасюль народ не накіраваў свайго сэрца да Бога бацькоў сваіх.
Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.