А Саламон даваў Гіраму дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне дому яго і дваццаць кораў найчысцейшага алею; гэта дастаўляў Саламон Гіраму штогод.
2 ЛЕТАПІСАЎ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прытым работнікам, якія будуць секчы дрэвы, паслугачам тваім дам я дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне, і столькі ж кораў ячменю, і дваццаць тысяч батаў віна і таксама дваццаць тысяч батаў аліўкавага алею». Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, для дрывасекаў, якія сякуць дрэвы, слугаў тваіх, я даў на ежу дваццаць тысячаў кораў пшаніцы, і дваццаць тысячаў кораў ячменю, і дваццаць тысячаў батаў віна, і дваццаць тысячаў батаў алею». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось лесарубам, якія сякуць дрэвы, рабам тваім, я даю ў ежу: пшаніцы дваццаць тысяч кораў, і ячменю дваццаць тысяч кораў, і віна дваццаць тысяч батаў, і аліўкавага алею дваццаць тысяч батаў. |
А Саламон даваў Гіраму дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне дому яго і дваццаць кораў найчысцейшага алею; гэта дастаўляў Саламон Гіраму штогод.
Таўшчыня купелі мела памер далоні, і губа яе была быццам губа кветкавай чашачкі і пялёстак лілеі, якая распусцілася; мела яна дзве тысячы батаў.
Зрабіў ён таксама дзесяць купеляў медных; кожная купель змяшчала сорак батаў і мела чатыры локці; і на кожным падножжы ён размясціў па адной купелі, гэта значыць на дзесяці падножжах.
І Давід пераканаўся, што Госпад зацвердзіў яго царом Ізраэля і што высока паднялося яго царства дзеля народа яго Ізраэля.
Дык пшаніцу, і ячмень, і аліўкавы алей, і віно, якія я паабяцаў, гаспадару мой, пашлі сваім паслугачам.
каб прыгатаваць мне вельмі шмат дрэў; дом бо мой, які я жадаю зрабіць, будзе вельмі вялікі і цудоўны.
Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Які захацеў пасадзіць цябе на прастол Свой царом Госпада, Бога твайго! Бо мілуе Бог твой Ізраэль і хоча захаваць яго навек, таму паставіў Цябе царом над ім, каб чыніў ты суд і справядлівасць».
А грошы далі каменябойцам і майстрам, таксама ежу, і пітво, і аліўкавы алей сідонцам і тырцам, каб яны даставілі дрэва кедравае з Лібана да Ёпэ з дазволу Кіра, цара персаў.
срэбра — аж да ста талентаў, і пшаніцы — аж да ста кораў, і віна — аж да ста батаў, і аліўкавага алею — аж да ста батаў; а солі — без абмежавання.
У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсць у ім: бо працаўнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.