І, калі быў ён ужо стары, папсавана было сэрца яго праз жонак, каб пайшоў ён за чужымі багамі; і сэрца яго не было адданае Госпаду, Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі яго,
2 ЛЕТАПІСАЎ 15:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўзгоркі засталіся ў Ізраэлі; аднак сэрца Асы было дасканалым ва ўсе яго дні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя ў Ізраілі, аднак сэрца Асы было цалкам [з Госпадам] усе дні ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хоць вышыні ня былі адменены ў Ізраіля, але сэрца Асы было цьвёрда адданае Госпаду ва ўсе дні ягоныя. |
І, калі быў ён ужо стары, папсавана было сэрца яго праз жонак, каб пайшоў ён за чужымі багамі; і сэрца яго не было адданае Госпаду, Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі яго,
І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
Толькі ўзгоркі не знішчыў; складаў яшчэ народ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
толькі ўзгоркі ён не знішчыў, бо народ яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
Але і Мааху, маці Асы, цар выдаліў, каб не была валадаркай за тое, што зрабіла ідала Асэры; яго Аса пабіў на кавалкі і спаліў каля ручая Цэдрон.
Тое, што паабяцаў бацька яго і ён сам, — памясціў у доме Божым: срэбра, і золата, і ўсякія пасудзіны.
І калі сэрца яго набралася адвагі дзеля дарог Госпада, ён таксама выдаліў узгоркі і слупы з Юдэі.
І ішоў ён дарогай свайго бацькі Асы ды не збочыў з яе, чынячы тое, што справядліва было перад Госпадам.
Аднак узгоркі не былі выдалены; дасюль народ не накіраваў свайго сэрца да Бога бацькоў сваіх.
І складаў таксама ахвяры крывавыя і кадзіла ўспальваў на ўзгорках, ды на ўзвышшах, ды пад кожным зялёным дрэвам.