І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
2 ЛЕТАПІСАЎ 11:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сараа таксама, і Аялон, і Геброн, гарады вельмі ўмацаваныя, што былі ў Юдэі і Бэньяміне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цоры, Аялоне і Хеўроне, якія былі ў Юдзе і Бэн’яміне гарадамі ўмацаванымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Цору і Аялон і Хэўрон, якія былі ў племі Юдавым і Веньямінавым. |
І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
І па тых падзеях раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці маю пайсці ў адзін з гарадоў юдэйскіх?» І Госпад яму сказаў: «Ідзі». І Давід запытаўся: «Куды маю ісці?» І Госпад адказаў яму: «У Геброн».
І была колькасць дзён, калі заставаўся Давід у Геброне, царуючы над домам Юды, сем з паловай гадоў.
І калі акружыў іх мурамі, паставіў у іх кіраўнікоў па харчаванні, і па аліўкавым алеі, і па віне.
Таксама філістынцы напалі на гарады Юдэі Сэфэлу і Нагэб, і захапілі Бэтсамэс, і Аялон, і Гадэрот, таксама Соха з ваколіцамі яго, і Тамну, і Гамзо з ваколіцамі іх ды абжыліся ў іх.
У той дзень, калі выдаў Госпад амарэяў сынам Ізраэля, сказаў Ешуа Госпаду ў прысутнасці Ізраэля: «Стой, сонца, над Габаонам, і ты, месяц, над далінай Аялона».
і таму Геброн належыць Калебу, сыну Ефоны, кенэзею, аж па сённяшні дзень, бо ён быў верны, каб пайсці за Госпадам, Богам Ізраэля.
А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбу, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.
І з гэтай мэтай вызначылі Кадэс у Галілеі на гары Нэфталі, і Сіхэм на гары Эфраім, і Карыят-Арбу, або Геброн, на гары Юды;