І юнакі, якія гадаваліся з ім, адказалі і сказалі: «Так скажаш народу, які казаў табе: “Бацька твой абклаў нас ярмом, ты палегчы”, — і так будзеш казаць ім: “Мой мезены палец грубейшы, чым сцёгны майго бацькі;
2 ЛЕТАПІСАЎ 10:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я накладу большы цяжар; бацька мой біў вас бізунамі, а я буду вас біць скарпіёнамі”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, бацька мой налажыў на вас ярмо цяжкае, а я павялічу ярмо вашае; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу ярмо вашае, бацька мой караў вас бізунамі, а я буду скарпіёнамі. |
І юнакі, якія гадаваліся з ім, адказалі і сказалі: «Так скажаш народу, які казаў табе: “Бацька твой абклаў нас ярмом, ты палегчы”, — і так будзеш казаць ім: “Мой мезены палец грубейшы, чым сцёгны майго бацькі;
Такім чынам, трэцяга дня прыбыў Ерабаам ды ўвесь народ да Рабаама, як загадаў ім цар, кажучы: «Вярніцеся да мяне трэцяга дня».
Таму ідзіце і працуйце; саломы вам даваць не будуць, а вырабляйце звычайную колькасць цэглы».
Раззлаваўся Я на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, не аказала ты ім міласэрнасці, на старца ўсклала вельмі цяжкае ярмо тваё.
Ці ж не гэта сапраўдны пост, што Я выбраў, каб зняць путы правіннасці, развязаць вяроўкі ярма, адпусціць на свабоду тых, якія прыгнечаны, і зламаць усякае ярмо?
Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.
Вось жа, Я даў вам уладу таптаць змеяў і скарпіёнаў ды ўсю варожую сілу; і нішто вам не будзе шкодзіць.
І мела хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і джалы, і ў сваіх хвастах мела ўладу шкодзіць людзям на працягу пяці месяцаў.
І з дыму таго выйшла саранча на зямлю, і дадзена ёй улада, якую маюць скарпіёны зямлі.
І нельга было ёй забіваць людзей, але толькі мучыць іх на працягу пяці месяцаў. І мучэнне іх – як боль ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.
І будзеце наракаць у той дзень на цара вашага, якога выбралі сабе, але Госпад не выслухае вас у той дзень».