І ўся зямля хацела пабачыць аблічча Саламона і паслухаць мудрасць яго, якую даў Бог у сэрца яго.
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дадзены табе мудрасць і веды; багацце ж, маёмасць ды славу дам табе, ды яшчэ такую, што падобным да цябе не будзе ніхто з цароў ува ўсе дні жыцця твайго». Біблія (пераклад А.Бокуна) мудрасьць і веданьне дадзены табе, а багацьці, маёмасьць і славу Я дам табе, якіх ніводзін з валадароў ня меў перад табою і ня будзе мець ніякі пасьля цябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) мудрасьць і веданьне даецца табе, а багацьце і маёмасьць і славу Я дам табе такія, падобных да якіх ня было ў цароў да цябе і ня будзе пасьля цябе. |
І ўся зямля хацела пабачыць аблічча Саламона і паслухаць мудрасць яго, якую даў Бог у сэрца яго.
Ад Цябе багацце і слава, Ты валадарыш над усім. У руцэ Тваёй моц і магутнасць, Рукою Сваёю ўзвышаеш і ўмацоўваеш усё.
Так Госпад узвялічыў Саламона ў вачах усяго Ізраэля і даў яму славу царскую, якой не меў перад ім ніводзін цар Ізраэля.
«Ці ж не такім чынам грашыў Саламон, цар Ізраэля? І, канешне, многія народы не мелі такога цара, як ён, і ён быў даспадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог царом над усім Ізраэлем; і, такім чынам, яго звялі да граху чужыя жанчыны.
І ўзвысіўся я, пераўзышоў усіх, хто былі да мяне ў Ерузаліме; мудрасць жа мая засталася са мною.
Не доўга будзе ён прыгадваць дні жыцця свайго, бо Бог напоўніць асалодамі сэрца яго.
Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.
А Таму, Які можа многа больш зрабіць, чым усё, што мы просім або разумеем, магутнасцю, якая дзейнічае ў нас,
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.