Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 КАРЫНФЯНАЎ 12:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі і захачу хваліцца, не буду неразумным, бо скажу праўду. Але стрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне больш, чым ува мне бачыць або ад мяне чуе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо калі захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу праўду; але я шкадую сябе, каб ніхто не падумаў пра мяне больш, чым бачыць у-ва мне або чуе ад мяне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Урэшце, калі захачу хваліцца, ня буду неразумны, бо скажу праўду; але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне болей, чым колькі ўва мне бачыць, альбо чуе ад мяне.

Глядзіце раздзел



2 КАРЫНФЯНАЎ 12:6
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі гэта не так, хто можа мяне аспрэчыць, што я схлусіў, і нікчэмнасцю палічыць мае словы?»


Праўду кажу ў Хрысце, не маню, сведчыць аб гэтым маё сумленне ў Духу Святым,


Хто Апалос? Або хто Паўла? Паслугачы, праз якіх вы ўверылі, ды кожны так, як яму Госпад даў.


Верны Бог, што слова наша, якое было ў вас, – не было «так» і «не»!


І зноў кажу: хай ніхто не лічыць мяне за неразумнага! У адваротным выпадку прыміце мяне, хоць як неразумнага, каб мог і я хоць крыху пахваліцца.


Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславёны навекі, ведае, што я не хлушу.


Я стаўся неразумным, хвалячыся, бо вы прымусілі мяне! Гэта вам бы належала мяне хваліць, бо нічым я не меншы за вялікіх Апосталаў, хоць я нічога не варты.


І каб з-за велічы аб’яў я не выносіўся, дадзены мне джала для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.


Бо калі мы не вылучаемся розумам, дык для Бога; а калі цвярозыя, дык дзеля вас.


І я не пасаромеўся ў тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы вам праўдзіва, так і сталася праўдай наша пахвала перад Цітам.