Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 КАРЫНФЯНАЎ 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

дык вось, малю, каб, як прыбуду, не адважыўся б на тую суровасць, на якую думаю адважыцца адносна некаторых, якія лічаць, што мы жывём паводле цела.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Прашу вас, каб, калі прыйду да вас, не давялося мне адважна ўжываць тую цьвёрдую адвагу, якую думаю ўжыць супроць некаторых, якія думаюць пра нас, быццам мы ўчыняем па плоці.

Глядзіце раздзел



2 КАРЫНФЯНАЎ 10:2
12 Крыжаваныя спасылкі  

Значыць, няма цяпер ніякага асуджэння тым, што ў Хрысце Ісусе не паводле цела, а паводле Духа ходзяць;


каб апраўданне закону споўнілася ў нас, што жывём не паводле цела, але паводле Духа.


Бо тыя, што жывуць паводле цела, думаюць пра цялеснае, а тыя, што жывуць паводле Духа, – пра духоўнае.


Калі я меў гэткі намер, ці рабіў гэта легкадумна? Ці тое, што я задумваю, паводле цела задумваю, каб было ў мяне: «так – так» і «не – не»?


Кажу гэта на сорам, як быццам мы нядужыя былі; нехта мае ў гэтым адвагу, – кажу ў неразумнасці, – дык і я адважуся.


Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.


Сказаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней зграшылі, ды ўсім іншым, што, калі зноў прыбуду, не пашкадую,