1 ЦАРСТВАЎ 28:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід Ахісу: «Таму і ты даведаешся, што будзе рабіць паслугач твой». І Ахіс сказаў Давіду: «Таму стаўлю я цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што робіць слуга твой». І сказаў Ахіш Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід Анхусу: сёньня ты даведаешся, што зробіць раб твой. І сказаў Анхус Давіду: за тое я зраблю цябе ахоўцам галавы маёй на ўсе часіны. |
І Ганна не пайшла, бо яна сказала мужу свайму: «Не пайду, пакуль хлапчаня не будзе аднята ад грудзей, і завяду яго, і ён стане перад абліччам Госпада і застанецца там назаўсёды».
Таму і даручаю яго Госпаду; на ўсе дні, колькі будзе жыць, ён адданы на службу Госпаду». І пакланілася там Госпаду.
Пытаўся ж у яго Ахіс: «На каго нападалі вы сёння?» І Давід адказваў: «На Нагэб Юды, і на Нагэб Ерамээля, і на Нагэб кінэйскі».
Да таго ж князі філістынскія стаялі на чале сотняў і тысяч; а Давід са сваімі ваярамі ішоў у апошняй дружыне з Ахісам.