1 ЦАРСТВАЎ 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І размясціўся лагерам Саўл на ўзгор’і Гахіла, што знаходзілася на дарозе на супрацьлеглым баку пустыні. А Давід знаходзіўся ў пустыні; і, убачыўшы, што выйшаў Саўл за ім у пустыню, Біблія (пераклад А.Бокуна) І разлажыўся табарам Саўл на ўзгорышчы Хахіля, на скраю пусткі каля дарогі. А Давід знаходзіўся ў пустыні, і ўбачыў, што выйшаў Саўл за ім у пустыню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І атабарыўся Саўл на пагорку Гахіла, што направа ад Есімона, каля дарогі; а Давід быў у пустыні і бачыў, што Саўл ішоў за ім у пустыню; |
І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў, каб цікаваць на яго жыццё, а Давід быў у пустыні Зіф у Харэсе.
А жыхары Зіфа пайшлі да Саўла ў Габу, кажучы: «Ці не Давід хаваецца каля нас у самых недасягальных мясцінах у Харэсе, на ўзгор’і Гахіла, на паўднёвым баку пустыні?
Дык Саўл, узяўшы тры тысячы ваяроў, адабраных з усяго Ізраэля, пайшоў, каб шукаць Давіда і яго людзей ля скал Дзікіх Коз.
І прыбылі зіфейцы ў Габу да Саўла, кажучы: «Вось, Давід хаваецца на ўзгор’і Гахіла, што на супрацьлеглым баку пустыні».