Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
1 ЦАРСТВАЎ 26:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Саўл, і вырушыў у пустыню Зіф, і з ім тры тысячы мужчын, з адабраных у Ізраэлі, каб адшукаць Давіда ў пустыні Зіф. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Саўл, і вырушыў у пустыню Зіф, а з ім тры тысячы мужчынаў, выбранцоў Ізраіля, каб шукаць Давіда ў пустыні Зіф. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Саўл і спусьціўся ў пустыню Зіф, і зь ім тры тысячы выбраных мужчын Ізраільскіх, каб шукаць Давіда ў пустыні Зіф. |
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.
Калі ж Давід скончыў гаварыць гэтыя словы Саўлу, Саўл сказаў: «Ці ж гэта твой голас, сын мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць.
І калі вярнуўся Саўл з пагоні за філістынцамі, паведамілі яму, кажучы: «Вось, Давід у пустыні Эн-Гадзі».
Дык Саўл, узяўшы тры тысячы ваяроў, адабраных з усяго Ізраэля, пайшоў, каб шукаць Давіда і яго людзей ля скал Дзікіх Коз.