1 ЦАРСТВАЎ 23:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А жыхары Зіфа пайшлі да Саўла ў Габу, кажучы: «Ці не Давід хаваецца каля нас у самых недасягальных мясцінах у Харэсе, на ўзгор’і Гахіла, на паўднёвым баку пустыні? Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі Зіфейцы да Саўла ў Гіву, кажучы: «Давід хаваецца каля нас у недасяжных месцах у Харэшы, на ўзгорышчы Хахіля, на поўдні пусткі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі Зіфэі да Саўла ў Гіву, кажучы: вось, Давід хаваецца ў нас у недаступных мясьцінах, у лесе, на пагорку Гэхіла, што направа ад Есімона; |
Такім чынам, Давід адышоў адтуль і абжыўся ў месцах самых недасягальных у Эн-Гадзі.
І прыбылі зіфейцы ў Габу да Саўла, кажучы: «Вось, Давід хаваецца на ўзгор’і Гахіла, што на супрацьлеглым баку пустыні».
І размясціўся лагерам Саўл на ўзгор’і Гахіла, што знаходзілася на дарозе на супрацьлеглым баку пустыні. А Давід знаходзіўся ў пустыні; і, убачыўшы, што выйшаў Саўл за ім у пустыню,