Дык пайшоў Амаса, каб склікаць юдэяў, і не паспеў да вызначанага часу, які быў яму прызначаны.
1 ЦАРСТВАЎ 20:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі развіднела, пайшоў Ёнатан на поле, на месца, вызначанае Давідам, а разам з ім малады паслугач. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася раніцаю, пайшоў Ёнатан у поле, на месца, вызначанае Давідам, а разам з ім юнак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень раніцай выйшаў Ёнатан у поле, у час, назначаны Давіду, і малы хлопчык зь ім. |
Дык пайшоў Амаса, каб склікаць юдэяў, і не паспеў да вызначанага часу, які быў яму прызначаны.
На трэці дзень ты хутка сыдзі і прыйдзі на тое месца, дзе ты хаваўся раней; і затрымайся каля каменя Эзэл.
Такім чынам, падняўся Ёнатан ад стала вельмі разгневаны і не еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давіда, таму што бацька яго засмуціў яго.
І сказаў ён паслугачу свайму: «Ідзі і прынясі мне стрэлы, якія я пушчу». І калі паслугач пабег, ён пусціў стралу цераз паслугача.