У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
1 ЦАРСТВАЎ 20:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Заключыў Ёнатан сяброўства з домам Давіда, кажучы: «Хай Госпад будзе паведамлены аб справах ворагаў Давіда!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І заключыў Ёнатан [запавет] з домам Давіда, [кажучы]: «Няхай ГОСПАД шукае [адказ за душы] з рук ворагаў Давіда». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так заключыў Ёнатан запавет з домам Давіда і сказаў: хай спагоніць Гасподзь з ворагаў Давідавых! |
У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
Дык узяў цар двух сыноў Рэспы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыбаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, якіх бацькам быў Гадрыэль, сын Барзэлая з Малаці,
І Гадалія, сын Ахікама, сына Сафана, склаў ім і людзям іх прысягу, кажучы: «Не бойцеся служыць халдэям! Заставайцеся ў краіне і служыце цару Бабілона, і будзе вам добра.
Калі складзеш прысягу Госпаду, Богу твайму, не марудзь выканаць яе, бо Госпад, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і залічыцца гэта табе за грэх.
і калі зрабілі мы ахвярнік з той думкаю, каб адступіцца ад Госпада і ўскладаць на ім цэласпаленні і ахвяры, і ахвяры прымірэння, то хай Сам Госпад разбярэцца і рассудзіць;
Такім чынам, сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі; бо мы прысягнулі абодва ў імя Госпада, кажучы: “Госпад будзе між мною і табой, і паміж нашчадкамі маімі і нашчадкамі тваімі адгэтуль і навечна”».
бо вы ўсе пакляліся супраць мяне. І ніхто не перасцярог мяне, што сын мой заключыў саюз з сынам Ясэя; ніхто з вас не спачуваў мне і не паведаміў мне, што сын мой падгаварыў паслугача майго супраць мяне, каб ён рабіў засаду на мяне, як сёння».
І абодва яны звязалі сябе сяброўствам перад Госпадам; і Давід застаўся ў Харэсе, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.
Хай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасць, калі я да раніцы пакіну з усяго, што яму належыць, хоць бы хлопца».
Дык цяпер, гаспадару мой, жыве Госпад і жыве душа твая, бо Госпад устрымаў цябе, каб ты не апынуўся ў крыві і ўласнай рукою ўратаваў сябе; і цяпер хай твае ворагі і ўсе, хто хоча няшчасця гаспадару майму, падобнымі стануцца да Набала.
І дагналі філістынцы Саўла і сыноў яго, і забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла.