І выгнаў Саламон Абіятара, каб не быў ён святаром Госпадавым, так што споўнілася слова Госпадава, якое Ён сказаў аб доме Гэлі ў Сіло.
1 ЦАРСТВАЎ 2:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А будзе, што кожны, хто застанецца ў доме тваім, прыйдзе, каб упакорыцца перад ім дзеля срэбранай манеты і дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: “Даруй мне, прашу, хоць які абавязак святарскі, каб мог я з’есці лусту хлеба”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе і ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб я мог зьесьці лусту хлеба"”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кожны, хто застаўся з дому твайго, прыйдзе кланяцца яму за геру срэбра і кавалак хлеба і скажа: далучы мяне да якой-небудзь лявіцкай пасады, каб мець пракорм. |
І выгнаў Саламон Абіятара, каб не быў ён святаром Госпадавым, так што споўнілася слова Госпадава, якое Ён сказаў аб доме Гэлі ў Сіло.
І святарам узгоркаў забаранялася прыступаць да ахвярніка Госпада ў Ерузаліме, маглі яны толькі есці праснакі між сваіх братоў.
І кажаце вы: “О якая праца!” І зневажаеце яго, — кажа Госпад Магуццяў. — І прыносіце з рабаванага, кульгавае і хворае, ды складаеце ў ахвяру. Ці ж магу Я прыняць гэта з рукі вашай? — кажа Госпад.
І сказаў Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і святаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбранікаў, і маёмасць з адзення і тое, што патрэбна для харчавання».
І я пастаўлю Сабе святара вернага, які па волі сэрца Майго і па волі душы Маёй будзе рабіць; і пастаўлю яму дом цвёрды, і ён будзе хадзіць перад Памазанцам Маім усе дні.
А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.