1 ЦАРСТВАЎ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Самуэль жа служыў перад абліччам Госпада, як паслугач, апрануты ў ільняны эфод. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Самуэль служыў перад абліччам ГОСПАДА як хлопец, апрануты ў ільняны эфод. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А хлопчык Самуіл служыў прад Госпадам, надзяваючы ільняны наплечнік. |
А Давід быў апрануты ў плашч з вісону, ды падобна ўсе левіты, якія неслі каўчэг, і спевакі, і Хананія, кіраўнік тых, хто нёс каўчэг, — прытым Давід быў апрануты таксама ў ільняны эфод —
А шаты, што яны справяць, хай будуць такія: нагруднік і эфод, туніка і тканая кашуля, тыяра і пояс. Хай справяць святыя шаты брату твайму Аарону і сынам яго, каб служылі яны Мне святарамі;
усклаў на святара шаты льняныя і падперазаў яго поясам ды адзеў на яго верхняе фіялетавае адзенне, і наверх усклаў эфод:
І Ахія, сын Ахітуба, брата Іхабода, сына Пінхаса, які нарадзіўся ад Гэлі, святара Госпада ў Сіло, насіў тады эфод. Але і народ не ведаў, што Ёнатан пайшоў.
І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык быў паслугачом перад абліччам Госпада пад наглядам Гэлі, святара.
І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля.
І сказаў цар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар святароў». І Даэг ідумеец, пайшоўшы, ударыў святароў; і знішчыў у той дзень восемдзесят пяць чалавек, апранутых у льняны эфод.
А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.