Давід сказаў: «Вельмі добра, я заключу з табой сяброўства, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, а менавіта: ты не ўбачыш аблічча майго, калі найперш не прывядзеш Міхол, дачку Саўла, калі прыйдзеш мяне ўбачыць».
1 ЦАРСТВАЎ 19:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады паслаў Саўл паслугачоў сваіх у дом Давіда, каб сачылі за ім і забілі раніцай. І калі паведаміла аб гэтым Давіду Міхол, жонка яго, кажучы: «Калі не ўсцеражэшся ў гэтую ноч, заўтра будзеш забіты», — Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Саўл слугаў сваіх у дом да Давіда, каб пільнавалі яго і забілі раніцаю. І паведаміла пра гэта Давіду Міхаль, жонка ягоная, кажучы: «Калі не ўратуеш душу сваю ў гэтую ноч, заўтра будзеш мёртвы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Саўл слуг у дом да Давіда, каб падпільнаваць яго і забіць да раніцы. І сказала Давіду Мэлхола, жонка ягоная: калі ты ня выратуеш душы тваёй у гэтую ноч, дык заўтра будзеш забіты. |
Давід сказаў: «Вельмі добра, я заключу з табой сяброўства, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, а менавіта: ты не ўбачыш аблічча майго, калі найперш не прывядзеш Міхол, дачку Саўла, калі прыйдзеш мяне ўбачыць».
Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны абкружылі яго і зрабілі засаду на Самсона ў браме горада; і ўсю ноч яны сядзелі ціха, чакаючы, каб, калі настане раніца, забіць яго на выхадзе.
Такім чынам, паслаў Саўл паслугачоў, каб схапілі Давіда. Калі яны ўбачылі грамаду прарокаў, якія прарочылі, і Самуэля на чале іх, сышоў на іх Дух Божы, і яны таксама пачалі прарочыць.
Бо ва ўсе дні, калі будзе жыць на зямлі сын Ясэя, не ўтрымаешся ты і цараванне тваё; такім чынам, зараз жа пашлі пасланцоў і прывядзі яго да мяне, бо ён сын смерці».