Тады бацька іх, Ізраэль, сказаў ім: «Калі так трэба, рабіце, што хочаце; вазьміце найлепшых пладоў зямлі ў посудах сваіх і занясіце як дары таму чалавеку крыху пахкай жывіцы, мёду, трагаканту і ладану, тэрэбінітавых фісташак і міндальных арэхаў.
1 ЦАРСТВАЎ 16:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў Ясэй асла з хлебам, і бурдзюк віна, і адно казляня, і паслаў праз Давіда, сына свайго, Саўлу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Есэй пяць хлябоў, буклак з віном і адно казьляня, і паслаў праз Давіда, сына свайго, Саўлу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Ясэй асла з хлебам і мех зь віном і адно казьляня, і паслаў з Давідам, сынам сваім, да Саўла. |
Тады бацька іх, Ізраэль, сказаў ім: «Калі так трэба, рабіце, што хочаце; вазьміце найлепшых пладоў зямлі ў посудах сваіх і занясіце як дары таму чалавеку крыху пахкай жывіцы, мёду, трагаканту і ладану, тэрэбінітавых фісташак і міндальных арэхаў.
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынеслі яму падарункаў, але ён не звяртаў на гэта ўвагі.
І калі прывітаюць яны цябе, дадуць табе два боханы хлеба, і ты возьмеш іх з рук іх.
Дык паслаў Саўл пасланцоў да Ясэя, кажучы: «Прышлі да мяне Давіда, сына свайго, які пасвіць статак».
Занясі таксама гэтых дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і наведай братоў сваіх, ці добра ім там, і даведайся пра патрэбы іх».
Тады Абігайль паспяшалася і ўзяла дзвесце хлябоў, і два бурдзюкі віна, і пяць печаных бараноў, і пяць мерак пражаных зярнят, і сто мерак разынак, і дзвесце кавалкаў карыйскіх сушаных фіг, і паставіла на аслоў.