І ён адабраў каля пяці тысяч чалавек, і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гэтага горада.
1 ЦАРСТВАЎ 15:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі пайшоў Саўл да горада Амалека, зрабіў ён засаду на бурнай рэчцы, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Саўл да гораду Амалека, і зрабіў засаду ў лагчыне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дайшоў Саўл да горада Амалікавага і зрабіў засаду ў даліне. |
І ён адабраў каля пяці тысяч чалавек, і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гэтага горада.
і загадаў ім, кажучы: «Збярыцеся ў засадзе за горадам і не адыходзьце далёка ад яго; будзьце ўсе гатовыя.
І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме: дзвесце тысяч пяхоты і дзесяць тысяч ваяроў Юды.
і паведаміў Саўл кінэям: «Адыдзіце, аддзяліцеся і выйдзіце ад Амалека, каб часам разам з ім я не загубіў і вас: бо вы выявілі міласэрнасць усім сынам Ізраэля, калі ішлі яны з Егіпта». І выйшлі кінэі з грамады Амалека.