1 ЦАРСТВАЎ 15:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме: дзвесце тысяч пяхоты і дзесяць тысяч ваяроў Юды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэляме, дзьвесьце тысячаў пяхотнікаў і дзесяць тысячаў ваяроў Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраў Саўл люд і налічыў іх у Тэлаіме дзьвесьце тысяч Ізраільцянаў пешых і дзесяць тысяч з калена Юдавага. |
І ён палічыў іх у Бэзэку: і было трыста тысяч сыноў Ізраэля; а ваяроў Юды было трыццаць тысяч.
І Самуэль устаў, і пайшоў з Галгала, і падаўся дарогай сваёй. І народ, што застаўся, пайшоў за Саўлам супраць ваяроў, і прыйшоў з Галгала ў Габу Бэньяміна. Саўл палічыў народ, што прыйшоў з ім, і налічыў каля шасцісот чалавек.