А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
1 ЦАРСТВАЎ 14:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А імя жонкі Саўла — Ахінаам, яна была дачкою Ахімааса. Імя ж кіраўніка войска яго — Абнэр, ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла. Біблія (пераклад А.Бокуна) А імя жонкі Саўла — Ахіноам, дачка Ахімааца. А імя начальніка войска ягонага — Абнэр, сын Нэра, дзядзькі Саўла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А імя жонкі Саўлавай - Ахінаам, дачка Ахімааца; а імя правадыра войска ягонага - Авэнір, сын Ніра, дзядзькі Саўлавага. |
А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба.
Таксама сказаў цар паслугачам сваім: «Ці ж вы не ведаеце, што сёння ўпаў кіраўнік і найвялікшы муж у Ізраэлі?
І калі працягвалася вайна між домам Саўла і домам Давіда, Абнэр, сын Нэра, цараваў над домам Саўла.
І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.
над паловай пакалення Манасы ў Галаадзе — Ядо, сын Захарыі; над Бэньямінцамі — Ясіэль, сын Абнэра;
і спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў паслугача яго: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асліц; калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля».
У той жа час, калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіць супраць філістынца, спытаў Абнэра, кіраўніка войска: «Абнэр, з якога роду паходзіць гэты юнак?» І сказаў Абнэр: «Жыве душа твая, валадару, не ведаю».
І ўстаў Давід, і прыбыў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў ён месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска яго. А Саўл спаў у палатцы, і астатні народ вакол яго.