І пайшоў Ахаб есці і піць. А Ілля ўзышоў на вяршыню Кармэля, і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў,
1 ЦАРСТВАЎ 12:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прызываў Самуэль Госпада, і даў Госпад грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ Госпада і Самуэля, Біблія (пераклад А.Бокуна) І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Самуіл Госпада, і Гасподзь паслаў гром і дождж у той дзень; і прыйшоў увесь народ у вялікі страх ад Госпада і Самуіла. |
І пайшоў Ахаб есці і піць. А Ілля ўзышоў на вяршыню Кармэля, і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў,
І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.
ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.
Майсей і Аарон — сярод святароў Яго, і Самуэль між тымі, што прызывалі імя Яго. Прызывалі Госпада, і Ён выслухаў.
і магутную руку, якую выявіў Госпад супраць іх; і ўшанаваў народ Госпада, і паверылі Госпаду і Майсею, паслугачу Яго.
У той дзень, калі выдаў Госпад амарэяў сынам Ізраэля, сказаў Ешуа Госпаду ў прысутнасці Ізраэля: «Стой, сонца, над Габаонам, і ты, месяц, над далінай Аялона».
У той дзень узвялічыў Госпад Ешуа перад усім Ізраэлем, каб баяліся яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцця яго.