Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
1 ЦАРСТВАЎ 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, калі яна памнажала малітвы перад Госпадам, здарылася, што Гэлі прыглядаўся да яе вуснаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яна так шчыра і доўга малілася перад ГОСПАДАМ, Гэлій прыглядаўся да вуснаў ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам як яна доўга малілася прад Госпадам, Ілій глядзеў на вусны яе; |
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
і давала абяцанне, кажучы: «Госпад Магуццяў, калі Ты, глянуўшы, убачыш смутак паслугачкі Сваёй і прыгадаеш мяне, і не забудзешся на паслугачку Сваю, і паслугачцы Сваёй дасі дзіця мужчынскага полу, то аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцця яго, і лязо не дакранецца да галавы яго».
А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго; і толькі варушыліся вусны яе, але голасу не было чуваць, таму Гэлі падумаў, што яна п’яная,