і загадаў ім, кажучы: «Гэта загад, які вы маеце выканаць: трэцяя частка вас, што прыходзіць у суботу, будзе вартаваць пры царскім палацы;
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Браты ж іх пражывалі ў сваіх сялібах і прыходзілі час ад часу, каб быць з імі, праз сем дзён. Біблія (пераклад А.Бокуна) А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі; Біблія (пераклад В. Сёмухі) А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён. |
і загадаў ім, кажучы: «Гэта загад, які вы маеце выканаць: трэцяя частка вас, што прыходзіць у суботу, будзе вартаваць пры царскім палацы;
А дзве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры доме Госпадавым, пры цары.
Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля.
Па чатырох баках былі прыдзверныя: гэта значыць на ўсходзе і захадзе, на поўначы і на поўдні.
Гэтыя бо чатыры кіраўнікі прыдзверных мелі вечны абавязак. Гэта значыць, што гэтыя левіты былі адказныя за пакоі і скарбы дома Госпадава.
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.