1 ЛЕТАПІСАЎ 6:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава; Біблія (пераклад А.Бокуна) А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым; |
Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў.
А сынам Мэрары, астатнім левітам, далі па родах іх ад пакалення Забулона: Екнаам, і Карту,