Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 4:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Явіс быў болей ушанаваны, чым яго браты: і маці яго назвала яго Явіс, кажучы: «Бо нарадзіла яго ў пакуце».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 4:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

Жанчыне ж сказаў: «Памножу мучэнні твае ў родах тваіх: у пакутах будзеш нараджаць дзяцей, і да мужа твайго будзе пажада твая, ён жа будзе панаваць над табою».


і юнак не адклаў, каб адразу споўніць, што патрабавалася, бо моцна любіў дачку Якуба, а быў ён найбольш паважаны ў цэлым доме бацькі свайго.


І яна, паколькі душа выходзіла з яе і набліжалася смерць, назвала сына свайго Бэноні. А бацька назваў яго Бэньямін.


А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.


А Кос быў бацькам Аноба, і Сабеба, і родаў Агарэхэля, сына Арума.


і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.


хай радуюцца твой бацька і маці твая, хай радуецца тая, што нарадзіла цябе.


бо дарагім стаўся ў вачах Маіх і слаўным, Я люблю цябе і дам людзей за цябе і народы — за душу тваю.


Гэтыя былі разумнейшыя за тых, што ў Тэсалоніцы, і прынялі слова з усёю руплівасцю ды штодзень разбіралі Пісанне, ці так гэта ёсць.


І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.