1 ЛЕТАПІСАЎ 27:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дванаццатым месяцы дванаццатым быў Галдай, нэтафатыт з роду Атаніэля, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. |
У адзінаццатым месяцы адзінаццатым быў Баная, Паратаніт з сыноў Эфраіма, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі;
І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку.
І прызывалі яны Госпада, Які паставіў ім збаўцу Атаніэля, сына Кенэза, малодшага брата Калеба, які вызваліў іх.