Гэта сыны Леві па іх родах, кіраўнікі сем’яў па змене і па ліку паасобных галоў, якія спаўнялі службу ў доме Госпада ад дваццаці гадоў і вышэй.
1 ЛЕТАПІСАЎ 24:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І больш знайшлося галоўных мужоў з сыноў Элеазара, чым з сыноў Ітамара. І былі яны падзелены: з сыноў Элеазара — шаснаццаць галоваў дамоў бацькоў іхніх, з сыноў Ітамара — восем, паводле дамоў бацькоў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем. |
Гэта сыны Леві па іх родах, кіраўнікі сем’яў па змене і па ліку паасобных галоў, якія спаўнялі службу ў доме Госпада ад дваццаці гадоў і вышэй.
І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра — з Садокам і сыноў Ітамара — з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе.
Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара.
Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,
А ў дні Ёакіма галовамі родаў былі святары: з роду Сараі — Марая, з роду Ярэміі — Хананія,