а Ададэзэр праз пасланцоў прывёў сірыйцаў, якія былі на другім баку ракі, і прыбылі яны ў Элам; а Сабах, настаўнік войска Ададэзэра, быў кіраўніком іх.
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сірыйцы ж, бачачы, што былі пабіты Ізраэлем, паслалі веснікаў і прывялі сірыйцаў, якія былі за ракой. Софах жа, кіраўнік войска Ададэзэра быў іх камандзірам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Арам, што яны пабітыя перад абліччам Ізраіля, і паслаў пасланцоў, і прывялі Арамлянаў, якія былі з таго боку ракі, і Шафах, князь войска Гададэзэра, [быў] на чале іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, адправілі паслоў і вывелі Сірыйцаў, якія былі па той бок ракі, і Савак, ваеначальнік Адраазараў, быў на чале іх. |
а Ададэзэр праз пасланцоў прывёў сірыйцаў, якія былі на другім баку ракі, і прыбылі яны ў Элам; а Сабах, настаўнік войска Ададэзэра, быў кіраўніком іх.
А аманіцяне, бачачы, што сірыйцы ўцяклі, таксама і самі ўцяклі перад яго братам Абісаем, ды адступілі ў горад. Ды Ёаб вярнуўся ў Ерузалім.
Калі аб гэтым паведамілі Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і прайшоў Ярдан, і падышоў да іх, і накіраваў строй супраць іх, і ваяваў з імі.
Падыміце крык, народы, устрывожцеся і слухайце, усе далёкія землі: узбройвайцеся і трымціце, узбройвайцеся і трымціце!