І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат.
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сірыйцы з Дамаска прыбылі на дапамогу Ададэзэру, цару Собы; але Давід пабіў і дваццаць дзве тысячы ваяроў яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Арам з Дамаску на дапамогу Гададэзэру, валадару Цовы, і разьбіў Давід у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сірыйцы Дамаскія прыйшлі былі на дапамогу да Аднаазара, цара Суўскага, але Давід пабіў дваццаць дзьве тысячы Сірыйцаў. |
І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат.
Узяў тады Давід тысячу яго калясніц і сем тысяч коннікаў ды дваццаць тысяч пяхоты; і падрэзаў усім коням калясніц сухажыллі, за выключэннем сотні калясніц, якія збярог для сябе.
і размясціў Давід гарнізоны ў Сірыі Дамаскавай, каб Сірыя таксама служыла яму і каб плаціла даніну. І дапамагаў яму Госпад ва ўсім, да чаго ён звяртаўся.
А калі аманіцяне, разумеючы, што Давід зненавідзеў іх, паслалі, як Ханон, так і астатні народ, тысячу талентаў срэбра, каб за іх наняць сабе калясніцы і коннікаў з Мэсапатаміі, і з Сірыі Маахі, і з Собы;
Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек].
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.