1 ЛЕТАПІСАЎ 11:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён забіў егіпцяніна, які быў ростам пяць локцяў і трымаў у руцэ дзіду, як навой кроснавы; падышоў ён да яго з палкай і схапіў дзіду, якую ён трымаў рукой, і забіў яго яго ўласнай дзідай. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў ягонай жа дзідай: |
Таксама пачалася другая вайна з філістынцамі, у якой Эльханан, сын Яіра, забіў Лахмі, брата Галіята Гетыта, цаўё дзіды якога было, як навой ткацкі.
бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.
І з лагера філістынцаў выйшаў асілак на імя Галіят з Гета, вышынёю ў шэсць локцяў і адну пядзь.
падбег ён і стаў каля філістынца; і ўзяў меч яго, і выцягнуў яго з ножан яго, і забіў яго, і адсек галаву яго. А філістынцы, бачачы, што найдужэйшы з іх мёртвы, кінуліся ўцякаць.
А дрэўка дзіды яго было як навой ткацкі, а вастрыё дзіды яго важыла шэсцьсот сікляў жалеза; і перад ім ішоў яго збраяносец.