І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».
1 ЛЕТАПІСАЎ 11:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама брат Ёаба Абісай; ён быў кіраўніком трыццаці і ён падняў дзіду сваю супраць трохсот, якіх пазабіваў, і ён з гэтых трох праславіўся, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох. |
І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».
А былі там тры сыны Сэруі: Ёаб, Абісай і Асаэль. А Асаэль быў вельмі хуткім скараходам, як сарна ў полі.
А Давід сказаў Абісаю: «Сэба, сын Бохры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом; дык збяры паслугачоў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён умацаваных гарадоў і не ўцёк ад нас».
Але Абісай, сын Сэруі, прыйшоў яму на дапамогу, і ўдарыў філістынца, і забіў яго. Тады людзі Давіда пакляліся, кажучы: «Ужо больш не пойдзеш з намі ваяваць, каб не патушыць светач Ізраэля».
Так Ёаб і брат яго Абісай забілі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іх, у Габаоне ў час бою.
кажучы: «Сцеражы мяне, Божа мой, каб я гэтак паступіў і піў кроў мужоў гэтых, бо праз небяспеку для жыцця свайго прынеслі мне ваду». І дзеля гэтае прычыны адмовіўся піць. Гэта выканалі трое наймацнейшых.
паміж трыццаці ён у два разы праславіўся і быў іх кіраўніком; але з тымі трыма не параўняўся.
І сказаў Давід Ахімэлеху, хетэю, і Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, кажучы: «Хто пойдзе са мною ў лагер да Саўла?» І сказаў Абісай: «Я пайду з табой».