але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
1 КАРЫНФЯНАЎ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але не ва ўсіх ёсць веданне: некаторыя дасюль з сумленнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ахвяраванае ідалам, і свядомасць іх спаганьваецца, бо кволая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца. |
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога, што само ў сабе нячыстае, а толькі для таго нячыстае, хто лічыць гэта нячыстым.
Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўненыя ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго настаўляць.
Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.
Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.
Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся над хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.