І сказаў яму Бог ува сне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму засцярог цябе, каб ты не зграшыў адносна Мяне, і не дапусціў, каб ты дакрануўся да яе.
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адносна таго, што вы пісалі мне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пра што пісалі мне, дык добра чалавеку не чапаць жанчыны. |
І сказаў яму Бог ува сне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму засцярог цябе, каб ты не зграшыў адносна Мяне, і не дапусціў, каб ты дакрануўся да яе.
Так адбываецца з тым, хто ходзіць да жонкі блізкага свайго; не будзе чыстым той, хто дакранецца да яе.
Але з увагі на распусту кожны хай мае сваю жонку, і жонка кожная хай мае свайго мужа.
Глядзі, дзе жнуць, і ідзі за імі, бо я загадаў паслугачам, каб ніхто не рабіў табе прыкрасці, а калі будзеш адчуваць смагу, ідзі да пасудзін і напіся вады, якую п’юць паслугачы».