Потым узяў я дамову аб уласнасці, запячаткаваную, якая ўтрымлівала пагадненне і пастанову, а таксама [дамову] адкрытую;
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі хто аб гэтым хоча спрачацца, дык ані мы не маем такога звычаю, ані цэрквы Божыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто думае спрачацца, мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі б хто захацеў спрачацца, дык мы ня маем такога звычаю, ні цэрквы Божыя. |
Потым узяў я дамову аб уласнасці, запячаткаваную, якая ўтрымлівала пагадненне і пастанову, а таксама [дамову] адкрытую;
Пра цябе ж мы чулі, што ты ўсіх юдэяў, што жывуць між паганамі, навучаеш адступніцтву ад Майсея, кажучы, што яны не павінны абразаць сваіх сыноў ды трымацца звычаяў.
Вазьмі іх з сабой, і ачысціся разам з імі, і заплаці за іх, каб яны абстрыглі галовы, і тады ўсе даведаюцца, што тое, што пра цябе пачулі, – няпраўда, але што ты жывеш, захоўваючы закон.
Адносна складак, што збіраюцца дзеля святых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галатыі.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Няхай бы кожны жыў так, як Бог яму прызначыў ды да чаго паклікаў Госпад; і гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.
Ці я не Апостал? Ці я не свабодны? Ці ж я не бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці ж не вы – справа мая ў Госпадзе?
Бо сталіся вы, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысце Ісусе, бо і вы нацярпеліся гэтак сама ад землякоў вашых, як і яны ад юдэяў,