А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.
ЯНА 4:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі; іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іх». Біблія (пераклад А.Бокуна) Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі; іншыя працавалі, а вы прыйшлі на працу іхнюю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхнюю. |
А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.
І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся ноччу і пасылаючы, каб казалі: “Не рабіце гэтых паганых рэчаў, якія Я ненавіджу!”
І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.
ён прыйшоў на сведчанне, каб прадставіць сведчанне аб Святле, каб усе паверылі праз яго.
І многа самарыцянаў з горада таго паверыла ў Яго дзеля слоў жанчыны, якая сведчыла: «Ён мне сказаў усё, што я толькі зрабіла».
Дык тыя, што прыхільна прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.
І вялікае мноства веруючых былі аднаго сэрца і адной душы; і нічога з таго, што мелі, ніхто не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.
Не хвалімся без меры чужой працай. Спадзяёмся, аднак, што з узрастаннем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы,