ЯНА 1:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык пачулі Яго два вучні, як ён гэта казаў, і пайшлі за Ісусам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы ад яго гэтыя словы, абодва вучні пайшлі за Ісусам. |
і пойдуць жыхары аднаго горада да жыхароў другога і скажуць: “Хадземце ўмаляць аблічча Госпада і шукаць Госпада Магуццяў; я пайду таксама”.
Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Рабі, – што ў перакладзе значыць Настаўнік, – дзе жывеш?»
Назаўтра Ісус маніўся ісці ў Галілею ды знаходзіць Піліпа. І кажа яму Ісус: «Ідзі за Мною».
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць.
І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто смагне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.