Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 1:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

43 Назаўтра Ісус маніўся ісці ў Галілею ды знаходзіць Піліпа. І кажа яму Ісус: «Ідзі за Мною».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

43 На наступны дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Філіпа, і кажа яму: «Ідзі за Мною».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

43 На другі дзень Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Піліпа і кажа яму: ідзі за Мною.

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 1:43
19 Крыжаваныя спасылкі  

«Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; адшукалі Мяне тыя, якія не пыталіся пра Мяне. Я сказаў: “Вось жа Я, вось жа Я!” да народа, які не прызываў імя Маё.


Піліп і Баўтрамей, Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб, сын Алфееў, і Тадэй,


Калі ж Ісус пачуў, што Ян выдадзены, то адышоў у Галілею.


Але Ісус гаворыць яму: «Ідзі за Мной і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».


І, калі адыходзіў адтуль Ісус, убачыў Ён чалавека, на імя Мацвей, які сядзеў пры мыце, і гаворыць яму: «Ідзі ўслед за Мной!» І той, падняўшыся, пайшоў за Ім.


Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшым».


Гэта адбылося ў Бэтаніі за Ярданам, дзе Ян хрысціў.


Назаўтра ўбачыў Ян Ісуса, што ішоў да яго, і гаворыць: «Вось, Ягня Божае, Той, Хто бярэ на Сябе грэх свету.


На другі дзень зноў стаяў Ян і два вучні яго,


Дык пачулі Яго два вучні, як ён гэта казаў, і пайшлі за Ісусам.


А Піліп быў з Бэтсайды, горада Андрэя і Пётры.


яны, вось, звярнуліся да Піліпа, што быў з Бэтсайды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Гаспадару, хочам пабачыць Ісуса».


Кажа Яму Піліп: «Госпадзе, пакажы нам Айца, і хопіць нам».


Такі вось пачатак знакаў учыніў Ісус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Яго.


Калі Ісус падняў вочы і ўбачыў, што вялікае мноства людзей ідзе да Яго, кажа Піліпу: «Дзе купім хлеба, каб маглі яны пад’есці?»


Адказаў Яму Піліп: «Дзвесце дынараў не хопіць на хлеб для іх, каб кожны з іх атрымаў хоць крыху».


Не кажу так, што я ўжо дасягнуў або ўжо стаўся дасканалым; але імкнуся, каб здабыць, як здабыў мяне Хрыстос Ісус.


Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы