Бо ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта на віду ўсяго Ізраэля і на віду сонца”».
ЭФЭСЯНАЎ 5:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо сорамна і казаць аб тым, што робіцца імі патаемна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць. |
Бо ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта на віду ўсяго Ізраэля і на віду сонца”».
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
у той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Ісуса Хрыста таемныя справы людзей, паводле майго дабравесця.
Распуста ж і ўсякая нячыстасць або сквапнасць хай і не ўзгадваюцца ў вас, як і належыць у святых,
Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы вы, дзеля выканання волі паганаў, жылі ў распусце, пажадлівасцях, у злоўжыванні віном, гулянках, папойках і ў агідным балванахвальстве.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.