Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таксама ва ўсіх правінцыях, куды дайшоў эдыкт і закон цара, паўстаў у юдэяў вялікі смутак, пост, лямант і плач, так што для многіх зрэбніца і попел сталі ложкам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ў кожнай акрузе і месцы, куды дайшло слова валадара і закон ягоны, была вялікая жалоба ў Юдэяў, і пост, і плач, і галашэньне; і зрэбніца і попел сталіся ложкам для мноства.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Гэтак сама і ў любой вобласьці і мясьціне, куды толькі даходзіў загад цара і ўказ ягоны, было вялікае нараканьне ў Юдэяў і пост і плач і лямант; вярэта і попел служылі за пасьцель многім.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 4:3
20 Крыжаваныя спасылкі  

У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.


І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.


«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».


падышоў аж пад браму палаца; бо нельга было ўвайсці на царскі панадворак апранутаму ў зрэбніцу.


Прыйшлі ж паслугачкі Эстэр і еўнухі і расказалі ёй аб гэтым. Царыца спалохалася надта, пачуўшы гэта, і паслала адзенне, каб, скінуўшы зрэбніцу, апрануўся ў яго; ён не захацеў прыняць яго.


устанаўляючы дні Пурыма ў свой час, як устанавілі Мардахэй і Эстэр, і як устанавілі яны для сябе і для нашчадкаў сваіх, загады посту і галашэння.


Ён зломкам цэглы саскрабаў сукравіцу, седзячы ў гнаі.


Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;


Дзеля таго сказаў я: «Адыдзіцеся ад мяне, буду горка плакаць: не старайцеся мяне пацешыць дзеля знішчэння дачкі майго народа».


Ці ж гэта такі пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю? Ці хіліць галаву сваю, як трысціна, або ў мех адзяваецца і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта назавеш ты постам і днём мілым Госпаду?


і загалосяць дзеля цябе ўголас, і будуць лямантаваць горка, і пасыплюць галовы свае попелам, і качацца будуць у пыле.


і я звярнуў твар мой да Госпада, Бога майго, каб я прасіў і маліўся ў пастах, зрэбніцы ды попеле.


І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.


і ўкінуць іх у печ вогненную. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.


Тады сказаў валадар паслугачам сваім: “Звяжыце яму рукі і ногі, кіньце яго ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.


А слугу нягоднага кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгатанне зубоў».


Тады Ешуа разадраў адзенне сваё і ўпаў тварам на зямлю перад каўчэгам Госпада, як ён сам, так і ўсе старэйшыны Ізраэля, аж да вечара; і пасыпалі попелам свае галовы.


І прыбылі пасланцы ў Габу, горад Саўла, і сказалі прамову перад усім народам; і залямантаваў увесь народ, і заплакаў.