Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Усе слугі валадара і народ акругаў валадарскіх ведаюць, што для кожнага мужчыны і жанчыны, хто ўвойдзе да валадара на ўнутраны панадворак, калі яго ня клікалі, адзін закон — мае быць забіты. І толькі той, да каго выцягне валадар скіпетр свой залаты, будзе жыць. А мяне ня клікалі, каб прыйсьці да валадара, вось ужо трыццаць дзён».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

усе служкі пры цары і народы ў вобласьцях царскіх ведаюць, што кожнаму і мужчыну і жанчыне, хто ўвойдзе да цара ва ўнутраны двор, калі яго не паклікалі, адзін суд - сьмерць: толькі той, каму падасьць цар свой залаты скіпетр, застанецца жывы. А я ня клікана да цара вось ужо трыццаць дзён.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 4:11
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі табе, валадару, падабаецца, дык няхай выйдзе эдыкт ад цябе ды хай будзе напісана між законаў персаў і мідзян, якія нельга змяніць, што Васці не можа больш уваходзіць да цара Артаксэркса ды няхай яе годнасць царскую аддасць цар яе сяброўцы, больш вартай, чым яна.


І якая вечарам ішла, тая раніцай зноў прыводзілася ў пакой дома жанчын пад апеку Сасагазі, еўнуха, які кіраваў наложніцамі. І не прыходзіла яна больш да цара, хіба што цар пажадаў бы і пазваў бы яе па імі прыйсці.


Яна яму ў адказ загадала сказаць Мардахэю:


Калі Мардахэй гэта пачуў,


І раптам спытаўся цар: «Хто там на панадворку?» А гэта прыйшоў Аман на знешні панадворак царскага дома параіць цару, каб ён загадаў павесіць на шыбеніцы, якую [Аман] яму падрыхтаваў, Мардахэя.


А цар выцягнуў у руцэ залаты скіпетр паводле звычаю, і яна, падняўшыся, стала перад ім


Такім чынам, калі не высветліце мне сну — адзін ёсць для вас прысуд. І вы згаварыліся выявіць мне слова лжывае і поўнае ашуканства, пакуль не зменяцца часы; дык выявіце мне сон, каб я мог пераканацца, што можаце мне высветліць яго сэнс».


Так жа і вы, мужы, разумна жывіце ў супольнасці з жонкай, як з нетрывалай пасудзінай, аддаючы гонар, бо вы супольна з імі спадкаемцы ласкі жыцця, каб не стаўляць перашкод малітвам вашым.