Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І якая вечарам ішла, тая раніцай зноў прыводзілася ў пакой дома жанчын пад апеку Сасагазі, еўнуха, які кіраваў наложніцамі. І не прыходзіла яна больш да цара, хіба што цар пажадаў бы і пазваў бы яе па імі прыйсці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Увечары яна ішла, а раніцаю вярталася ў другі дом жанчынаў, пад нагляд Шаашгаза, эўнуха валадара, вартаўніка наложніцаў; і ўжо не прыходзіла да валадара, хіба толькі валадар пажадаў яе, і паклікалі яе на імя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Увечары яна ўваходзіла і раніцай вярталася ў другі дом жаночы пад нагляд Шаазгаза, царскага еўнуха, вартаўніка наложніц; і ўжо не ўваходзіла да цара, - хіба толькі цар пажадаў бы яе, і яе клікалі б па імені.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:14
8 Крыжаваныя спасылкі  

і юнак не адклаў, каб адразу споўніць, што патрабавалася, бо моцна любіў дачку Якуба, а быў ён найбольш паважаны ў цэлым доме бацькі свайго.


тады толькі дзяўчаты ішлі да цара; і ўсё, чаго пажадалі, атрымлівалі яны, каб узяць з сабой з жаночай паловы ў дом цара.


А калі прайшоў час і надышоў дзень, у які Эстэр, дачка Абігайля, дзядзькі Мардахэя, якую ўзяў ён сабе за дачку, па парадку павінна пайсці да цара, не патрабавала яна анічога, адно толькі тое, што паручыў Эгэй, еўнух, вартаўнік жанчын, і яна вачам усіх здавалася прыгожай і мілай.


«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».


А цяпер гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Якубе, і ўфармаваў цябе, Ізраэлю: «Не бойся, бо адкупіў Я цябе і назваў цябе імем тваім; ты — Мой.


дзеля паслугача Майго Якуба і Ізраэля, выбранніка Майго, Я назваў цябе тваім імем, вызначыў цябе, а ты Мяне не пазнаў.


Калі ж пазней стане яна не па душы табе, адпусці яе, куды захоча; не прадасі яе за срэбра і не ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе насуперак.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы